BE RU EN

Берасцейскага блогера Сяргея Петрухіна эвакуявалі з Беларусі

  • 13.02.2024, 20:32

Ён быў вызвалены з турмы ў снежні 2022 года.

Пра тое, што вядомы берасцейскі блогер і былы палітвязень Сяргей Пятрухін, які быў вызвалены з турмы ў снежні 2022 года, выехаў з Беларусі за мяжу, стала вядома са стрыму «Народны рэпарцёр», які вядзе ягоны сябар і калега Аляксандр Кабанаў.

У красавіку 2021 года абодвух блогераў асудзілі да 3 гадоў калоніі за «арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Аляксандр Кабанаў выехаў з Беларусі амаль адразу пасля вызвалення, у канцы студзеня 2023 года. А Сяргей Пятрухін пасля вызвалення крыху больш за год жыў у Беларусі.

Апошнія навіны