BE RU EN

Расейскія акупанты жорстка паплаціліся за сваю самаўпэўненасць падчас эвакуацыі

  • 1.02.2024, 12:31

Аўтамабіль з трыма захопнікамі нечакана ўзрываецца проста пры запісе відэа на тэлефон.

У сацсетках з'явілася відэа, якое неверагодна красамоўна ілюструе вядомую народную прымаўку: “Не кажы гоп, пакуль не пераскочыш”.

Яго галоўнымі персанажамі сталі чальцы эвакуацыйнай групы УС РФ, якая спрабавала вывезці на сваім аўтамабілі параненага саслужыўца.

Спачатку ўсё ішло даволі гладка, і аператар нават стаў таго падбадзёрваць, маўляў, пацярпі, засталося "зусім крышку", але потым, да іх няшчасця, высветлілася, што яго словы былі прароцкімі, паколькі ўжо праз некалькі хвілін іх аўто падарвалася.

“Таварыш капітан, паведамляю. На мосце з'ехаў камікадзэ. Ажыццяўляю эвакуацыю… Вось, эвакуюем параненага сябра. Прыгажунчык наогул. Але табе крыху засталося пацярпець зусім... Вось КАМАЗ гарыць. Ой, як гарыць! Давай, братка, гоп. Расейцы не здаюцца… Ой, бл*!”, — закрычаў раптам у жаху расейскі захопнік.

Што менавіта стала прычынай выбуху, дрон-камікадзэ або ўсталяваная на дарозе міна, не ясна, але, як бы там ні было, паездка ў акупантаў выйшла на славу.

Апошнія навіны