BE RU EN

Украінскія памежнікі расказалі пра сітуацыю на мяжы з Беларуссю

  • 7.12.2024, 21:24

Украіна гатова адбіць любую атаку.

Сітуацыя на мяжы з Беларуссю застаецца стабільнай, заявіў прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка.

- Ніякіх нестандартных момантаў, якія маглі б уплываць на ўкраінскую бяспеку непасрэдна па лініі мяжы, за апошні доўгі перыяд мы не фіксуем. Таксама бачым, што нават такое інфармацыйнае нагнятанне, якое стала рабіла Беларусь, крыху знізілася, - сказаў Дземчанка.

Ён адзначыў, што нават нягледзячы на ​​ўсё гэта, для Украіны гэты напрамак застаецца пагрозлівым. А ўчасткі на мяжы працягваюць умацоўвацца ў фартыфікацыйных адносінах.

З ягоных слоў, Украіна павінна мець моцныя абарончыя пазіцыі і быць гатовай адбіць любую варожую атаку.

«Цяпер Расея не мае на тэрыторыі Беларусі дастатковай колькасці сваіх сіл і сродкаў, якія маглі б уяўляць для нас сур'ёзную пагрозу. Але Беларусь працягвае падтрымліваць Расею, таму гэты рэгіён застаецца для нас важным і патэнцыйна небяспечным», - адзначыў спікер ДПСУ.

Дземчанка падкрэсліў, што сітуацыя можа мяняцца, і падраздзяленні разведкі працягваюць сачыць за гэтым кірункам.

Апошнія навіны