BE RU EN

Сірыйскія паўстанцы знеслі статую бацькі Асада пад Дамаскам

  • 7.12.2024, 22:20

Відэафакт.

Сірыйскія паўстанцы знеслі статую нябожчыка бацькі кіраўніка Сірыі Башара аль-Асада. Гэта адбылося пасля таго, як сілы рэжыму адступілі з раёна на поўдзень ад сталіцы Дамаска, паведамляе CNN.

На відэа, якое распаўсюджваецца па сетцы відаць, як натоўп паўстанцаў паваліў каласальную скульптуру бацькі прэзідэнта Сірыі ў паўднёвым горадзе Джарамана.

Між іншым, на кадрах можна заўважыць, як пратэстант залез на вялізны фасад, на якім намаляваны твар былога прэзідэнта Хафеза аль-Асада, а дзясяткі мужчын скандавалі і пляскалі ў ладкі. Іншыя апантана білі малатком па частках статуі.

Заўважым, што за апошнія дні паўстанцкія групоўкі падышлі бліжэй да стратэгічнай сталіцы. Гэта стала найбольш дзёрзкім выклікам аўтакратыі рэжыму за амаль дзесяцігоддзе.

Апошнія навіны