BE RU EN

Шольц: Дамоўленасці з Трампам па Украіне магчымыя

  • 7.12.2024, 19:25

Канцлер Нямеччыны падкрэсліў, што нічога не павінна вырашацца "праз галовы ўкраінцаў".

Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц (Olaf Scholz) уважае, што краіны Еўропы змогуць дамовіцца з абраным прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам аб сумесным падыходзе да палітыкі ў дачыненні да Украіны, адзначае «Нямецкая хваля».

- Я ўпэўнены, што мы зможам распрацаваць сумесную стратэгію ў дачыненні да Украіны, - заявіў кіраўнік урада ФРГ у суботу, 7 снежня, у інтэрв'ю радыёстанцыі Deutschlandfunk. - Я ўжо падрабязна пагаварыў з будучым прэзідэнтам ЗША па тэлефоне, і мы таксама вядзём прамы дыялог з яго камандай у пытаннях палітыкі бяспекі.

Канцлер не паведаміў ніякіх падрабязнасцяў дыялогу, толькі падкрэсліўшы, што важна, "каб забойствы хутчэй скончыліся, і каб незалежнасць і суверэнітэт Украіны заставаліся гарантаванымі". Пры гэтым Шольц зноў адпрэчыў дыскусіі аб уводзе нямецкіх міратворчых войскаў ва Украіну "цяпер".

Шольц падкрэсліў, што нічога, уключаючы гарантыі бяспекі, не павінна вырашацца "праз галовы ўкраінцаў" і што Нямеччына застанецца "наймацнейшым прыхільнікам" Украіны ў Еўропе.

Апошнія навіны