Украінскія дэсантнікі далі магутны адпор штурмавым групам РФ у раёне Курахава
- 7.12.2024, 16:45
Іх удалося выявіць з дапамогай дронаў.
Украінскія дэсантнікі знішчылі некалькі штурмавых груп РФ у раёне Курахава. Атрымалася ліквідаваць амаль 30 расейцаў, паведамляюць Дэсантна-штурмавыя войскі УСУ.
«Дэсантнікі правялі чарговы абрад «абнулення» для акупантаў на Курахаўскім кірунку фронту. Своечасова выяўленыя ўкраінскімі дронамі расейскія штурмавыя групы былі знішчаныя прыцэльным агнём артылерыі і ўдарных дронаў», - гаворыцца ў паведамленні.
Паводле звестак украінскіх ДШВ, падчас аднаго бою вайскоўцы спалілі дзве варожыя бронемашыны, ліквідавалі 27 акупантаў, яшчэ 12 былі параненыя.