BE RU EN

У флоту Пуціна вялікія праблемы

  • 7.12.2024, 16:20

Марскія БЭКі Украіны эвалюцыянавалі.

Сілы абароны Украіны пасля перапынку аднавілі ўдары па марскіх цэлях РФ безэкіпажнымі катарамі. І высветлілася, што за гэты час БЭКі былі істотна ўдасканаленыя. Цяпер яны выконваюць не толькі ролю камікадзэ.

Увагу на гэта звярнуў украінскі вайсковы аглядальнік Аляксандр Каваленка.

ВМС Украіны сёння апублікавалі кадры новага прымянення БЭКаў па газавых вышках у Чорным моры, захопленым расейскім войскам. Відэа прадэманстравала, што безэкіпажныя катары дагэтуль у дзеянні, як і турэцкія беспілотнікі Bayraktar TB2. Апошнія ажыццяўлялі суправаджэнне БЭКаў, выконваючы разведвальныя функцыі з бяспечнай адлегласці.

Другі нюанс нават важнейшы. Катары Украіна змагла значна мадэрнізаваць, абсталяваўшы іх яшчэ і дронамі FPV.

«Калі ўжо гэта было паказана ў відэа, то пра гэта можна казаць… Марскія дроны выступалі не толькі як сродак паражэння, але і носьбіт іншых сродкаў як назірання, так і паразы, а магчыма, і як рэтранслятар», - напісаў Каваленка.

На яго думку, такое ўдасканаленне беспілотных катараў пагражае Расеі вялікімі праблемамі. Акупантам давядзецца адбівацца ўжо ад камбінаваных атак і з паветра, і з мора.

Для вышкі ў Чорным моры наступствы такога нападу былі надзвычай разбуральныя.

Апошнія навіны