Расейскі марскі пяхотнік здаўся ў палон УСУ ў Курскай вобласці
- 7.12.2024, 14:43
Відэа.
У Курскай вобласці ўкраінскія вайскоўцы ўзялі ў палон чарговага расейскага акупанта – Шэслера Рамана, марпеха 810-й брыгады марской пяхоты РФ. Палонны прызнаўся, што падпісаў кантракт з мэтай паляпшэння асабістага жыцця. Пасля 10 дзён падрыхтоўкі яго выправілі на фронт, дзе камандаванне пакінула без ежы і вады.
Пасля правальнага штурму, у якім ён браў удзел, Шэслер патрапіў у палон. Цяпер ён спадзяецца патрапіць у абменны фонд, адзначыўшы, што ваяваў толькі дзеля грошай, паведамляе Цензор.НЕТ.