УСУ знішчылі аўтамабіль, пяць хованак і палявы склад боепрыпасаў расейцаў
- 7.12.2024, 13:20
Відэа.
На Харкаўскім кірунку ўкраінскія памежнікі-аэравыведнікі правялі паспяховую аперацыю, нанёсшы ворагу значныя страты. Дакладныя ўдары з дронаў знішчылі пазіцыі акупантаў, аўтамабіль, пяць хованак і палявы склад боепрыпасаў расейцаў.
У тэлеграм-канале Дзяржаўнай памежнай службы Украіны апублікаваны відэазапіс паспяховай працы ўкраінскіх воінаў.