BE RU EN

Financial Times апублікавала спіс самых уплывовых жанчынаў 2024 года

  • 7.12.2024, 11:24

Спіс падзелены на тры катэгорыі.

Газета Financial Times склала спіс самых уплывовых жанчынаў свету паводле вынікаў 2024 года. Туды ўвайшлі тыя, чые галасы найбольш гучна прагучалі ў годзе, што прамінае, і паказалі важныя для грамадства праблемы.

Спіс 25 самых уплывовых жанчынаў паводле версіі Financial Times падзелены на тры катэгорыі: «Стваральніцы», «Лідаркі» і «Гераіні».

У першай катэгорыі, «Стваральніцы», адзначылі жанчынаў творчых прафесій. Туды ўвайшлі амерыканскія спявачкі Тэйлар Свіфт і Charli XCX, палестынская спявачка Эльяна, ірландская пісьменніца Салі Руні, акторка Эма Стоўн, крэатыўная дырэктарка моднага дому Chloé Чэмена Хамані і народжаная ў Нігерыі шэф-кухарка і заснавальніца некалькіх лонданскіх рэстаранаў Адэхоке Бакары.

У намінацыю «Гераіні» ўвайшла ўдава расейскага палітыка Аляксея Навальнага Юлія Навальная. Таксама Financial Times адзначыла відэаблогерку з Газы Бісан Оўду. Дакументальны фільм Оўды атрымаў у 2024 годзе прэмію «Эмі» – адну з найвышэйшых амерыканскіх узнагародаў у галіне тэле- і відэажурналістыкі.

У спісе «гераіняў» – францужанка Жызэль Пеліко. Таксама ў катэгорыю ўвайшлі мэр Парыжа Ан Ідальга, індыйская пісьменніца Арундаці Рой, якая атрымала ў 2024 годзе прэмію Пінтэра, і амерыканская гімнастка Сімон Байлс, якая стала самай тытулаванай спартоўкай за ўсю гісторыю гэтага віду спорту.

У катэгорыю «Лідаркі» трапілі еўрапейская камісарка ў пытаннях канкурэнцыі Маргрэт Вестагер, першая жанчына – канцлерка казначэйства Вялікай Брытаніі Рэйчэл Рыўз, старшыня Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен, віцэ-прэзідэнтка ЗША Камала Гарыс, новая прэзідэнтка Мексікі Клаўдыя Шэйнбаум, генеральная дырэктарка Лонданскай фондавай біржы і ЛГБТ-актывістка Джулія Хогет.

Апошнія навіны