BE RU EN

Шольц і Трамп абмеркавалі падтрымку Украіны

  • 7.12.2024, 10:25

Канцлер ФРГ падкрэсліў, што нічога нельга вызначаць без уліку меркавання украінцаў.

Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц выказаў упэўненасць у магчымасці дасягнуць дамоўленасцяў з новаабраным прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам наконт агульнай стратэгіі падтрымкі Украіны.

Пра гэта ён заявіў, каментуючы вынікі нядаўняй тэлефоннай размовы з рэспубліканцам, піша Reuters.

«Я упэўнены, што мы можам распрацаваць агульную стратэгію для Украіны. Маім галоўным прынцыпам застаецца тое, што нічога нельга вызначаць без уліку меркавання ўкраінскага народа», – адзначыў Шольц.

Нямецкі палітык паведаміў, што меў падрабязную размову з Трампам, падчас якой яны абмеркавалі пытанні бяспекі і падтрымкі Украіны. Паводле ягоных словаў, каманда канцлера падтрымлівае прамы кантакт з дарадцамі абранага прэзідэнта ЗША ў гэтых пытаннях.

Тэма Украіны займае цэнтральнае месца ў палітычным дыскурсе Нямеччыны, асабліва ва ўмовах датэрміновых выбараў, запланаваных на люты 2025 года. Выбары абвешчаныя пасля распаду трыпартыйнай кааліцыі на чале з Шольцам, што ўзмацніла палітычную барацьбу ў краіне.

Фрыдрых Мерц, лідар кансерватыўнай апазіцыі, заклікаў Нямеччыну перадаць Украіне крылатыя ракеты Taurus. Аднак Шольц выступіў супраць гэтай прапановы, заявіўшы, што такі крок можа справакаваць эскалацыю канфлікту.

Апошнія навіны