BE RU EN

Ва Украіне забароняць перавод адной з катэгорый грамадзян у пяхоту

  • 5.12.2024, 18:39

Зяленскі падпісаў указ.

Ва Украіне плануюць забараніць перавод медыцынскіх работнікаў на пасады ў пяхоту падчас дзеяння ваеннага становішча.

Для гэтага будуць распрацаваныz дадатковыя нарматыўна-прававыя акты. Пра гэта гаворыцца ва ўказе №817/2024 прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, апублікаваным на сайце Офіса прэзідэнта.

Згодна з пастановай Рады нацыянальнай бяспекі і абароны, якую ўвёў у дзеянне кіраўнік дзяржавы, урад атрымаў заданне распрацаваць нарматыўнае ўрэгуляванне, якое забароніць прызначаць асоб з медыцынскай адукацыяй на пасады вайсковай службы, не звязаныя з медыцынскай практыкай або службай.

Выключэнні будуць дазволеныя толькі ў выпадку, калі прызначэнне ажыццяўляецца на жаданне самога чалавека.

Апошнія навіны