BE RU EN

На мяжы Беларусі з Польшчай затрымалі расейца з пісталетам

  • 5.12.2024, 10:26

Падрабязнасці.

Расейца, які спрабаваў увезці ў Беларусь пісталет Glock, затрымалі ў пункце пропуску "Берасце", паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 28 лістапада. Мужчына ехаў у Беларусь з Польшчы ў пункце пропуску Берасце (з польскага боку - "Тэрэспаль"). У нагрудных кішэнях курткі ў яго быў схаваны разабраны пісталет.

Зброю знайшлі і канфіскавалі. Экспэртыза пацвердзіла, што знойдзены прадмет з'яўляецца 9-мм пісталетам "Glock 18" аўстрыйскай вытворчасці. Са слоў ураджэнца Чачэніі, пісталет ён вёз у падарунак знаёмаму.

Іншаземец узяты пад варту.

"За незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі і незаконнае перамяшчэнне яе праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь затрыманаму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі", — паведамілі ў ДПК.

Апошнія навіны