BE RU EN

Пратэрмінаваныя «кансервы» Пуціна

  • ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «СЕРПОМПО»
  • 30.11.2024, 9:45

На цыркавой арэне забаўляецца Пяскоў.

Магчыма, толькі ў расейскай палітычнай мове ёсць такое паняцце, як «кансервы». Прычым адносіцца яно амаль выключна да Пуціна. «Кансервы» – старыя відэа, якія скормліваюць народу пад выглядам «свежых», г.зн. прамой трансляцыі або запісаных толькі што.

Паняцце «кансервы» добра ўпісваецца ў цяперашняе ўладкаванне ўлады. Зашыфраваны кіраўнік-сібарыт, які невядома дзе і калі знаходзіцца (гэта вам не амерыканскі прэзідэнт), загадзя запісаў нешта, каб стварыць уражанне, быццам ён «ля стырна», і знік з выгляду (на адпачынку ў палацы ці рэзідэнцыях, забіўся ў бункер ад страху і інш.). У перапынках паміж знікненнямі і «кансервамі» на цыркавой арэне забаўляецца Пяскоў.

Назіральнікі даўно ўжо прыкмецілі гэтыя апухлыя тэлевізійныя «бляшанкі» з выступамі вялікага геапалітыка. Цяпер прынятая пастанова блытаць сляды – выдаваць «пратэрміноўку» за свежае.

Адно з выданняў звярнула ўвагу, што прэс-служба Пуціна стала выдаляць метазвесткі з відэазапісаў і фатаграфій з ягоным удзелам. З іх можна было даведацца дату і дакладны час, калі яны былі зробленыя. Цяпер гэта немагчыма. Каго ашукваеце?

Але, вядома, гэта яшчэ не мяжа. Можна яшчэ дыпфэйкі пачаць рабіць – Эрнст дапаможа. Тады Пуцін зможа сібарыцтваваць амаль без перашкодаў, а «перадаваць пасланні» будзе ягоная лічбавая копія.

Ашуканства ва ўсім. Ад вялікага да малога.

Тэлеграм-канал «СерпомПо»«СерпомПо»

Апошнія навіны