BE RU EN

Bild: Зімовы наступ Пуціна праваліўся

  • 9.01.2024, 17:33

Расейскае войска затрымалася.

З таго часу, як расейскія сілы пачалі наступ у Данецкай і Харкаўскай абласцях, прайшло ўжо тры месяцы. Пакуль што расейскім вайскоўцам не ўдалося нічога дабіцца, не лічачы гібелі тысяч уласных салдат і страты больш за 400 адзінак баявой тэхнікі. Расея ўсё гэтак жа далёкая ад захопу Купянска ў Харкаўскай вобласці і Аўдзееўкі ў Данецкай вобласці, як і ў кастрычніку мінулага года. Такое меркаванне выказаў вайсковы аглядальнік BILD Юльян Рэпке.

На поўнач ад Аўдзееўкі расейскія салдаты захраслі каля невялікай вёскі Пятроўскага – украінскае войска ўтрымлівае абарону там з дапамогай дронаў-камікадзэ і бронетранспарцёраў Bradley. Некалькі месяцаў на гэтым адрэзку фронту не адбываецца сур'ёзных змен, таму расейцы пакуль што не могуць узяць у аблогу Аўдзееўку.

На поўнач ад Купянска, які ўкраінскія войскі вызвалілі восенню 2022 года, расейскае войска затрымалася каля вёскі Сінькоўкі. Тут танкавыя роты УС РФ адна за адной натыкаюцца на мінныя палі, губляючы тэхніку. З расейскімі салдатамі тут у першую чаргу змагаюцца з дапамогай касетных боепрыпасаў і гранат, якія скідаюцца з дронаў.

Застаецца адкрытым пытанне аб тым, як доўга Украіна зможа стрымліваць наступ расейскага войска і ці выстарчыць байцам УСУ боепрыпасаў для гэтага. За расейскімі атакамі з удзелам тысяч салдат у лістападзе і снежні адбыліся больш дробныя сутыкненні, якія працягваюцца апошні тыдзень. Расеі, відавочна, давядзецца зноў збіраць рэзервы, перш чым яна зможа ў чарговы раз перайсці ў наступ.

Апошнія навіны