Навігатар завёў кіроўцу ў вадаём пад Менскам
- 4.01.2024, 21:27
Ён паспеў праехаць па лёдзе прыкладна 50 метраў.
Машына правалілася ў вадаём пад Менскам, кіроўцу давялося даставаць адтуль ратавальнікам. Пра гэта паведамляе МНС.
Інцыдэнт адбыўся ўвечары 4 студзеня ў аграгарадку Хацежына. Там кіроўца ехаў па навігатары і не заўважыў вадаём.
Ён паспеў праехаць па лёдзе прыкладна 50 метраў. Пасля чаго машына часткова правалілася.
Мужчыну дасталі пры дапамозе выратавальнага кола, лесвіцы-штурмоўкі і вяроўкі. Яго агледзелі лекары, ехаць у лякарню кіроўца не захацеў.