Расейскія добраахвотнікі правялі засаду на транспарт мінабароны РФ у Бранскай вобласці
- 20.01.2024, 16:10
Сталі вядомыя падрабязнасці новай дзёрзкай аперацыі.
«Рускі добраахвотніцкі корпус» ажыццявіў новы рэйд на тэрыторыю краіны-агрэсара РФ. Пра гэта РДК паведаміў у Telegram.
«18 студзеня разведгрупа РДК правяла засаду на транспарт ворага ў Суземскім раёне Бранскай вобласці», – гаворыцца ў паведамленні.
Пазней у РДК удакладнілі, што падчас рэйду былі ліквідаваныя расейскія памежнікі.
«18 студзеня нашыя разведчыкі правялі дзёрзкую аперацыю, падчас якой знішчылі «Урал-4320» МА РФ і асабовы склад памежных войскаў. Для некаторых удзельнікаў гэтая аперацыя стала першай, і зараз яны маюць паўнапраўны статус байцоў у шэрагах РДК», – сцвярджаюць у добраахвотніцкім корпусе.