Украіна ўвайшла ў топ-20 самых магутных войскаў свету
- 10.01.2024, 20:40
Беларускае войска размясцілася на 64-м месцы.
Украінскае войска заняло 18-е месца ў рэйтынгу самых магутных войскаў свету. Беларускае войска размясцілася на 64-м месцы.
Пра гэта сведчаць звесткі міжнароднай кампаніі Global Firepower, якая штогод складае рэйтынг найлепшых войскаў свету.
Ранжаванне краінаў свету амерыканскія аналітыкі праводзілі на аснове аналізу існай агнявой моцы 145 дзяржаваў свету.
У рэйтынгу найлепшых войскаў свету Украіна паміж Ізраілем (17-е месца) і Нямеччынай (19-е месца). Індэкс магутнасці – 0,2598, у той час як за «ідэальную» ўважаецца ацэнка 0,0000.
Беларускае войска апынулася паміж Катарам і Узбекістанам. Індэкс магутнасці 1,0901.
У пяцёрку найлепшых войскаў свету ў рэйтынгу ўвайшлі ЗША, Расея, Кітай, Індыя і Паўднёвая Карэя.
Для складання рэйтынгу глабальнай агнявой моцы аналітыкі выкарыстоўваюць больш за 60 асобных чыннікаў з розных катэгорый, сярод іншага колькасць ваенных падраздзяленняў, фінансавы стан, геаграфію і лагістычныя магчымасці.