BE RU EN

Недалёка ад Менска выставілі на продаж кампактны дом з усімі выгодамі.

  • 10.01.2024, 20:19

Каштуе як аднапакаёўка.

Гэты міні-катэдж размешчаны недалёка ад Менска – побач з аграгарадком Міханавічы (Пухавіцкі кірунак, 15 кіламетраў ад МКАД). У кампактным каркасніку ёсць усе выгоды, электрычнае ацяпленне і нават мэбля. Прычым – усё абсалютна новае, піша Realt.

Знаходзіцца дом у вёсцы Міханавічы, што недалёка ад аднайменнага аграгарадка. Стаіць на вуліцы з новай катэджавай забудовай. Найбліжэйшая інфраструктура размешчаная за два кіламетры ад вёскі – у вялікіх Міханавічах ёсць чыгуначная станцыя, крамы, банк, пошта, аптэка, школа, сад і новы ФАК. Да самай вёскі вядзе асфальт – узімку дарогу чысцяць.

Катэдж быў узведзены ў 2023-м годзе. Ён стаіць на беразе ракі Свіслач, каля бярозавага гаю і кургана. Пабудаваны дом паводле каркаснай тэхналогіі, падлогі, дах і сцены пенаплексам (100 мм) уцепленыя, сцены абабітыя вагонкай, OSB і Тэхнанікалем (звонку), таўшчыня сценаў – 200 мм.

Агульная плошча кампактнага дома складае 54 квадратныя метры. Ён складаецца з вялікай кухні-гасцёўні, спальні, санвузла і веранды. Усе пакоі абстаўленыя мэбляй. Кухня і санвузел таксама гатовыя да эксплуатацыі.

З выгодаў у міні-катэджы ёсць усе – электрычнасць, вада і каналізацыя. Ацяпляецца дом электрычнымі канвектарамі – атрымліваецца 9 капеек за кілават (танней за газ). Акрамя таго, у дом праведзены высакахуткасны інтэрнэт «Белтэлекам». У санвузле – цёплая падлога і бойлер на 100 літраў.

Варта звярнуць увагу, што вёска Міханавічы – гэта не садовае таварыства, гэта значыць, у пасёлку можна паўнавартасна рэгістравацца і жыць увесь час.

Дом стаіць на роўным надзеле 11,5 сотак. Хопіць месцы для будаўніцтва другога дома ці іншых пабудоваў.

Кошт катэджа – 53 тысячы даляраў.

Апошнія навіны