У небе над Днепрапятроўскай вобласцю знішчаная расейская авіяракета
- 10.01.2024, 19:56
Гаворка ідзе аб кіраванай ракеце Х-59.
Сілы абароны Украіны сёння, 10 студзеня, знішчылі варожую ракету ў Днепрапятроўскай вобласці.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на Паветранае камандаванне "Усход".
Адзначаецца, што вайскоўцам удалося знішчыць варожую цэль у Сінельнікаўскім раёне Днепрапятроўскай вобласці.
Размова ідзе аб кіраванай авіяцыйнай ракеце Х-59.
Яе знішчыла падраздзяленне Паветранага камандавання "Усход".