BE RU EN

«Прапануюць «хуткай» спампаваць дадатак?»

  • 10.01.2024, 18:16

Кіроўца абурыўся праз шлагбаўм на ўездзе ў адзін з менскіх двароў.

Чытач даслаў «Онлайнеру» відэа з «Новай Баравой» у Менску. Шлагбаўм на ўездзе ў «Кедравы квартал» на вуліцы Леанарда да Вінчы.

На таблічцы паказаны QR-код для запампоўкі прыкладання і каментар «Хуткая». Дастаўка. Таксоўка? Для праезду запампуйце дадатак». У чытача пытанне: «Яны прапануюць «хуткай» запампаваць дадатак? Гэта ж проста абсурд!»

Перажыванні чытача зразумелыя. «Хуткая» прыязджае на экстранны выезд, час дарагі. Наколькі разумна ў такі момант супрацоўнікам хуткай дапамогі пампаваць нейкі дадатак? І што рабіць, калі такой магчымасці няма?

Па каментар журналісты звярнуліся ў таварыства ўласнікаў «Кедравага квартала».

- Праезд ажыццяўляецца альбо праз прыкладанне, альбо шлагбаўм адкрываюць самі жыхары. Таксама ў жыхароў ёсць магчымасць звярнуцца ў дыспетчарскую, якая працуе 24 гадзіны: супрацоўнікі адкрыюць шлагбаўм. Тут няма ніякай праблемы, - распавялі там.

Здаецца лагічным размясціць тэлефон дыспетчарскай і на шлагбаўме, аднак у ТУ адзначылі, што ў гэтым няма неабходнасці, бо ўсе мясцовыя жыхары і так яго ведаюць.

У таварыстве ўласнікаў таксама падкрэслілі, што для ўсеагульнай зручнасці аператар прыкладання накіраваў у экстранныя службы і найбуйнейшыя службы дастаўкі прапанову спампаваць сваё прыкладанне, каб пры неабходнасці ім карыстацца.

- Было б жаданне сапраўды развязаць пытанне. Калі жадання няма - так, узнікае праблема, - рэзюмавалі ў ТУ.

Апошнія навіны