Адзенне брэнда Mango забаранілі ў Беларусі
- 10.01.2024, 17:11
Што з ім не так?
Небяспечнымі для спажыўца беларускі Дзяржстандарт палічыў чатыры тыпы штаноў ад брэнда Mango. А таксама два тыпы жаночых куртак гэтай гішпанскай гандлёвай маркі.
Усё адзенне забракавалі паводле аднаго і таго ж паказчыка - «паветрапранікальнасць». Гэта значыць, рэчы «дыхаюць» не так добра, як трэба па стандартах. Асабліва дрэнна з гэтым паказчыкам у чырвонай жаночай курткі Mango. Паветрапранікальнасць гэтага прадмета гардэроба ў 30 разоў ніжэйшая, чым дапускаюць патрабаванні бяспекі.
З 12 студзеня названае адзенне брэнда Mango забаронена ўвозіць у Беларусь і прадаваць у нашай краіне. Усе рэчы, якія ўжо паступілі ў продаж, павінны выключыць з рэалізацыі.