BE RU EN

У Гародні затрымалі аднаго з лідараў фанацкай групоўкі Grodno Ultras

  • 10.01.2024, 15:48

Мужчына працуе ў сферы адукацыі.

У Гародні АМАП затрымаў аднаго з лідараў фанацкай групоўкі Grodno Ultras, якая выступае ў падтрымку ФК "Нёман". Відэа з ім з'явілася ў ТГ-канале, блізкім да сілавікоў.

Паведамляецца, што мужчына хадзіў на матчы з БЧБ-сімволікай, а таксама быў сябрам Партыі БНФ. На відэа затрыманы кажа, што браў удзел у мітынгах і нібыта дасылаў інфармацыю пра супрацоўніка міліцыі ў "Чорную кнігу Беларусі".

Паведамляецца, што мужчына працуе ў сферы адукацыі і нібыта збіраўся ісці на падвышэнне. Але яго “праверыў АМАП”.

Апошнія навіны