BE RU EN

У прэзідэнцкім палацы ў Варшаве паліцыя затрымала былых кіраўнікоў МУС Польшчы

  • 10.01.2024, 14:10

Марыюш Камінскі і ягоны намеснік раней былі асуджаныя паводле «зямельнай справы».

У прэзідэнцкім палацы Польшчы паліцыянты затрымалі экс-міністра ўнутраных спраў Марыюша Камінскага і ягонага намесніка Мацея Вонсіка.

Пра гэта паведаміў у Twitter (X) намеснік кіраўніка МУС Польшчы Чэслаў Мрочак, а таксама тэлеканал TVN24.

Абодва палітыкі раней былі асуджаныя на два гады зняволення паводле так званай «зямельнай справы». 9 студзеня яны былі дастаўленыя ў аддзяленне паліцыі на вуліцы Грэнадзёраў у варшаўскім раёне Прага.

«Пастанову суда паліцыя атрымала сёння раніцай. З інфармацыі, экс-дэпутаты заставаліся ў Офісе прэзідэнта яшчэ да таго, як паліцыя атрымала дакументы з суда... Затрыманыя паводле пастановы суда», - напісаў Мрочак.

Перад гэтым прэм'ер-міністр Дональд Туск, выказваючыся аб інфармацыі аб знаходжанні фігурантаў у прэзідэнцкім палацы, заклікаў кіраўніка дзяржавы Анджэя Дуду не перашкаджаць правасуддзю. Таксама паведамлялася, што прадстаўнікі праваахоўных органаў правяралі аўтамабілі, якія выязджалі з будынка, у пошуках асуджаных палітыкаў.

Са звестак журналістаў, Вонсіка і Камінскага затрымалі на тэрыторыі прэзідэнцкага палаца а 19.30. У гэты час Дуда накіраваўся на правядзенне сустрэчы са Святланай Ціханоўскай.

На фоне затрымання двух польскіх палітыкаў перад прэзідэнцкім палацам сабраліся сотні пратэстоўцаў з ініцыятывы партыі "Права і справядлівасць", чальцамі якой з'яўляюцца Камінскі і Вонсік, піша Reuters.

Раней у снежні пастановай суда польскія дэпутаты і былыя кіраўнікі МУС і Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро (СВА) Камінскі і Вонсік былі прысуджаныя да 2 гадоў пазбаўлення волі. Яны праходзілі паводле “зямельнай справе” ў Мазурскім ваяводстве.

У 2015 годзе, праз некалькі тыдняў пасля таго, як PiS прыйшла да ўлады, Анджэй Дуда памілаваў Камінскага, які быў асуджаны за злоўжыванне ўладай на папярэдняй пасадзе кіраўніка Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро Польшчы. Гэта дазволіла яму стаць міністрам унутраных спраў.

Апошнія навіны