Зяленскі прыбыў з нечаканым візітам у Вільню
- 10.01.2024, 12:33
Турнэ па краінах Балтыі не было анансаванае.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбыў з неабвешчаным візітам у Вільню ў сераду, 10 студзеня. Аб гэтым ён паведаміў у X.
Зяленскі правядзе перамовы з літоўскім прэзідэнтам Гітанасам Наўседам, прэм'ер-міністрам і спікерам Сэйма Літвы. Таксама ён сустрэнецца з прадстаўнікамі палітычных сіл і ўкраінцамі.
Сярод тэм, якія плануюць абмеркаваць, - бяспека, інтэграцыя Украіны ў ЕЗ і NАТJ, супрацоўніцтва ў галіне РЭБ і дронаў, далейшая каардынацыя еўрапейскай падтрымкі, распавёў прэзідэнт Украіны.
“І вядома, наша вялікая падзяка. За бескампрамісную падтрымку Украіны на працягу ўсіх 10 гадоў вайны, асабліва цяпер, пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання”, - гаворыцца ў ягоным допісе.
Пасля Літвы Зяленскі адправіцца ў Латвію і Эстонію.