BE RU EN

У Беларусі стала больш рысяў

  • 10.01.2024, 12:21

У Мінпрыроды расказалі, ці выключаць іх з Чырвонай кнігі.

У Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя расказалі, што ў лясах Беларусі павялічылася колькасць асобін рысі. Ці ёсць падставы для выключэння гэтага віду з еўрапейскай з Чырвонай кнігі?

"У 2023 годзе колькасць рысі еўрапейскай склала 1 315 асобін, і ў цэлым у краіне адзначаецца станоўчы трэнд змянення колькасці гэтага віду", - расказалі ў Мінпрыроды.

У цэлым па краіне склаўся "станоўчы трэнд змянення колькасці рысі еўрапейскай", адзначылі ў міністэрстве.

Аднак паведамілі, што “ў сувязі са зменлівай і невялікай колькасцю рысі, якая не дасягнула аптымальнай колькасці (на 1 520 асобін) і якая засяляе не ўсе прыдатныя месцапражыванні, адсутнічаюць падставы для выключэння рысі з Чырвонай кнігі”.

Апошнія навіны