BE RU EN

Сусветны банк заінтрыгаваў прагнозам аб беларускай эканоміцы

  • 10.01.2024, 11:47

Падрабязнасці.

Сусветны банк чакае, што эканоміка Беларусі сёлета вырасце на 0,8 адсотка. Гэта значна ніжэй, чым рост сусветнай эканомікі агулам і чым аналітыкі прагназавалі для нашай краіны паўгода таму. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе "Перспектывы сусветнай эканомікі".

З ацэнак аналітыкаў Сусветнага банка, эканамічны рост Беларусі ў 2024 і 2025 гадах будзе на ўзроўні 0,8%. Гэтыя адзнакі на 0,6 і 0,5 адсоткавага пункта ніжэйшыя, чым структура давала ў чэрвені мінулага года.

У выпадку рэалізацыі такога прагнозу можна казаць, што сёлета беларуская эканоміка ўваходзіць у перыяд стагнацыі.

Апошнія навіны