На таргі выставілі пляцы на беразе прыгожых азёр у Менскай вобласці
- 10.01.2024, 11:25
Усяго ад 500 даляраў.
На берагах азёр Менскай вобласці, вядомых сваёй прыгажосцю, ляснымі берагамі і выдатнай рыбалкай, на таргі выставілі пляцы для будаўніцтва загарадных дамоў. Пачатковы кошт прывабны - ад 500 даляраў за 15 сотак каля вады, піша realt.by.
Гаворка ідзе пра пляцы ў вёсках ля азёр Абіда, Сялява і Лукомскае - краі лясныя, азёры вялікія, глыбокія і чыстыя. Адносяцца да Крупскага раёна, да Менска плюс-мінус 150 кіламетраў.
На беразе возера Лукомскае ў вёсцы Мялешкавічы выставілі на таргі адразу 4 пляцы. Першыя два (лот № 1 і лот № 2) па 15,1 соткі знаходзяцца на вуліцы Набярэжнай.
З інжынерных сетак толькі электрычнасць і грунтавая дарога. Пачатковы кошт - 2 000 рублёў.
Акрамя цаны за лот пераможца аплачвае выдаткі падрыхтоўкі дакументацыі сумай 2092 рублёў і кампенсуе страты, прычыненыя парушэннем функцыянавання меліярацыйных збудаванняў сумай 1235 рублёў.
Яшчэ два пляцы па вуліцы Новалукомльскай (лот №3 і лот №4) з відам на возера на таргі выставілі з пачатковым коштам 2 500 рублёў. Пераможца аплачвае выдаткі падрыхтоўкі дакументацыі сумай 18,5 рублёў.
У пасёлку Хальневічы, які стаіць на берагах возера Абіда і ракі Югна (звязаных пратокай з Сялявай) можна купіць адзін з двух участкаў па 15 сотак (лот №5 і лот №6).