BE RU EN

Расейцы запанікавалі праз атаку з паветра ў Саратаўскай вобласці

  • 10.01.2024, 10:58

Там знаходзіцца вайсковы аэрадром «Энгельс».

Расіяне заявілі, што нібыта збілі дрон у Саратаўскай вобласці. Там знаходзіцца аэрадром "Энгельс".

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Мінабароны РФ у Telegram і губернатара Саратаўскай вобласці Рамана Бусаргіна.

Расейскае Мінабароны сцвярджае, што сёння ўначы, 10 студзеня, супрацьпаветраная абарона нібыта знішчыла беспілотнік. Традыцыйна расейцы абвінавацілі Украіну ў «тэрарыстычнай атацы».

Пры гэтым губернатар Саратаўскай вобласці адзначае, што беспілотнік самалётнага тыпу нібыта быў збіты над тэрыторыяй Энгельскага раёна.

«Ніхто не пацярпеў. Наступстваў для інфраструктуры населеных пунктаў няма. Усе аб'екты працуюць у штатным рэжыме», — напісаў Бусаргін у сваім Telegram-канале.

Дадамо, што ў Энгельсе знаходзіцца аэрадром «Энгельс», тамака базуюцца стратэгічныя бамбавікі РФ.

У сеціве паведамляюць, што ў Энгельсе дыслакуюцца 121-ы гвардзейскі Севастопальскі і 184-ы цяжкі бамбавальны авіяцыйныя палкі.

Яны маюць на ўзбраенне цяжкія бамбавікі Ту-160 і Ту-95МС, якія расейцы ўжываюць для ўдараў па Украіне.

Апошнія навіны