BE RU EN

«Беларуская разведка»: КДБ рыхтуе атаку на Літву

  • 10.01.2024, 10:19

Лукашэнка даў “зялёнае святло” Церцелю.

КДБ падрыхтаваў комплексную аперацыю дыскрэдытацыі і выштурхоўвання ў Польшчу беларусаў, якія эмігравалі ў Літву, паведамляе тэлеграм-канал «Беларуская выведка».

Сама аперацыя рыхтавалася цягам года. Яе першая фаза ўжо была запушчаная восенню мінулага года. Асноўная фаза будзе запушчаная ў лютым і прадоўжыцца на працягу ўсяго 2024 года.

Асноўная задача: планамернае стварэнне лініі напружання ў літоўскім грамадстве ў дачыненні да беларусаў. Будуць скарыстаны ўсе меры і аператыўныя магчымасці спецслужбы і агентуры. Церцель прадставіў праект аперацыі і Лукашэнка даў “зялёнае святло”.

Са звестак тэлеграм-канала, будзе прыцягнуты ўвесь агентурны апарат, у тым ліку суседнюю Латвію. Назапашванне і арыенціроўка агентуры ў Літве скончаная, у тым ліку латвійскі кантынгент.

Апошнія навіны