BE RU EN

Украінскага палкоўніка-здрадніка злавілі за 300 метраў ад мяжы з Беларуссю

  • 10.01.2024, 9:21

Стала вядома, што з ім было далей.

Суд ва Украіне прызнаў вінаватым у дзяржаўнай здрадзе палкоўніка ў адстаўцы, які дапамагаў РФ весці вайну супраць сваёй краіны. Ён правядзе ў турме 15 год.

Дэталі былі абнародаваныя на афіцыйным канале Службы бяспекі Украіны (СБУ).

Асуджаны дзейнічаў у Жытомірскай вобласці. Суд устанавіў, што ў верасні 2022 года ён быў завербаваны праз сацыяльныя сеткі расейскімі спецслужбамі, атрымаў псэўданім “Снароў”, пасля чаго прыступіў да падрыўной дзейнасці.

Мужчына сачыў за навучальнымі цэнтрамі і палігонамі, а таксама за аб'ектамі СБУ ў вобласці, збіраючы звесткі аб вайскоўцах, паліцыянтах, а таксама службоўцах.

Асоба асуджанага ў СБУ не ўказалі. Аднак адзначылі, што гэта былы высокапастаўлены савецкі вайсковец.

Ён займаў пасаду начальніка штаба танкавай арміі ў СССР, які на пачатку 90-х пайшоў у адстаўку.

Мужчына займаўся вайсковай выведкай і меў сур'ёзныя сувязі ў РФ.

Са звестак “Украінскай праўды”, асуджаны - гэта Юры Чарнышоў, які супрацоўнічаў з выведкай цяпер ліквідаванай расейскай ПВК «Вагнер».

Арыштаваны ён быў увесну 2023 года. Неўзабаве мужчына апынуўся на волі, заплаціўшы заклад на 200 тысяч грыўняў. Ён адразу ж паспрабаваў уцячы з Украіны, але быў схоплены за 300 метраў ад мяжы Беларусі.

Апошнія навіны