Пуцін спрабуе пазбавіцца ад самага ўплывовага расейскага генерала
- 10.01.2024, 8:28
Для гэтага створаная спецыяльная група з афіцэраў "інфармацыйнага супраціўлення".
У Крамлі бачаць вялізную пагрозу з боку папулярнага ў войсках камандзіра ПДВ генерала Міхаіла Цяплінскага. Расейскія СМІ аднавіла кампанію ягонай дыскрэдытацыі.
Пра гэта паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на крыніцы ў выведцы.
Са слоў аднаго з суразмоўцаў, у кіраўніцтве расейскага Генштаба і Мінабароны надумалі пазбавіцца Цяплінскага паступова. Для гэтага найперш будуць знішчаць яго імідж і падтрымку з боку войска, асабліва ў Паветрана-дэсантных войсках.
“Пасля неадназначных паводзін камандзіра ПДВ у час бунту Прыгожына і яго канфрантацыі з Шайгу і Герасімавым генерала Цяплінскага, скажам так, узялі на вока. Яму нічога не забыліся і не прабачылі, аднак прыбраць адразу як Суравікіна было немагчыма, занадта ён папулярны ў войсках”, - дадаў суразмоўца.
Для гэтага была створаная спецыяльная група з ліку афіцэраў інфармацыйнага супраціву УС РФ (С).
"Імі арганізавана сетка каналаў і груп у сацыяльных сетках, якая стварае і распаўсюджвае матэрыялы, накіраваныя на дыскрэдытацыю Цяплінскага", – гаворыцца ў паведамленні.