Кандыдатам у прэзідэнты ЗША прапанавалі наведаць Украіну
- 29.09.2023, 21:05
Прэзідэнцкія выбары ў ЗША запланаваныя на 5 лістапада 2024 года.
Украінскія ўлады прапанавалі кандыдатам у прэзідэнты ЗША наведаць Украіну. Гэта дапамагло б ім сфармаваць пазіцыю наконт Украіны.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву кіраўніка Офіса прэзідэнта Андрэя Ермака на сустрэчы з журналістамі.
«Мы ўвесь час трымаем кантакт з абедзвюма партыямі Кангрэса. І гэты кантакт прадаўжаецца цягам усяго часу. Больш за тое, мы запрасілі ўсіх кандыдатаў ва Украіну, каб іх пазіцыя ў дачыненні да Украіны была сфармаваная пасля таго, як яны ўсё на свае вочы ўбачаць», – заявіў Ярмак.
Ён нагадаў, што ва Украіну ўжо прыязджалі былы губернатар амерыканскага штата Нью-Джэрсі Крыс Крысці і былы віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пэнс, якія будуць удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах ЗША.
На думку кіраўніка ОП, падтрымка Украіны з'яўляецца абсалютным прыярытэтам ЗША, паколькі амерыканцы падтрымліваюць украінцаў, а само грамадства фармуе пазіцыю таго ці іншага палітыка.
Варта заўважыць, што прэзідэнцкія выбары ў ЗША запланаваныя на 5 лістапада 2024 года.
Да пачатку галасавання рэспубліканцы і дэмакраты павінны будуць вызначыць ад кожнай партыі аднаго кандыдата, які будзе прадстаўляць іх на выбарах.
Фаварытам сярод Рэспубліканскай партыі цяпер з'яўляецца Дональд Трамп, а сярод Дэмакратычнай – Джо Байдэн.