У калонію «Віцьба» прыехала «камісія памілавання»
- 29.09.2023, 20:07
Там утрымліваецца больш за 100 палітвязняў.
У папраўчай калоніі №3 у пасёлку Віцьба, дзе адбываюць пакаранне дзясяткі палітвязняў, прайшло паседжанне «камісіі памілавання» пад кіраўніцтвам намесніцы кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Вольгі Чупрыс.
Камісія разгледзела 72 хадайніцтвы пакараных у калоніі і тых, у каго пакаранне не звязана з пазбаўленнем волі. З 72 хадайніцтваў тры паступілі ад зняволеных «Віцьбы», паведамляе Мінюст.
Паводле звестак праваабаронцаў, у «Віцьбе» ўтрымліваюцца 106 палітвязняў. Сярод іх – адвакат Максім Знак, журналіст Генадзь Мажэйка, актывіст Максім Вінярскі, экс-следчы Яўген Юшкевіч.