Малдова дамовілася аб пастаўках газу з Турцыі
- 29.09.2023, 19:51
Гэта ўжо пятая ўгода Турцыі за апошнія месяцы па экспарце газу.
Малдова пачне імпартаваць турэцкі газ з 1 кастрычніка 2023 года. Адпаведную дамову падпісалі турэцкая Botas і малдоўская East Gas Energy Trading, паведамляецца на сайце турэцкай кампаніі.
Згодна з кантрактам, Botas будзе пастаўляць Малдове 2 млн кубаметраў прыроднага газу за дзень.
Гэта ўжо пятая ўгода Турцыі за апошнія месяцы па экспарце газу.
Напярэдадні Botas дасягнула пагаднення з Румыніяй аб пастаўках з 1 кастрычніка да 2025 года 400 млн кубаметраў газу за дзень.
У жніўні Botas дамовілася аб пастаўках 300 млн кубаметраў газу ў Вугоршчыну.
Перад гэтым быў падпісаны 13-гадовы кантракт з Балгарыяй аб пастаўках 1,5 млрд кубаметраў газу.
Таксама дасягнутыя дамоўленасці аб пастаўках газу ў Грэцыю.