BE RU EN

Беларускіх спартоўцаў дапусцілі да паралімпіяды ў Парыжы

  • 29.09.2023, 19:45

У нейтральным статуце.

Беларускія спартоўцы змогуць узяць удзел у паралімпіядзе ў Парыжы ў 2024 годзе ў нейтральным статусе. Пастанова была прынятая 29 верасня Міжнародным паралімпійскім камітэтам (МПК).

Генеральная асамблея МПК прыпыніла чаленства Паралімпійскага камітэта Беларусі ў арганізацыі большасцю галасоў: 79 дэлегатаў прагаласавалі за прыпыненне чаленства, 57 - супраць, 9 - устрымаліся ад галасавання.

Аднак у МПК пастанавілі, што беларускія спартоўцы маюць права ўзяць удзел у Паралімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы ў нейтральным статуце.

Апошнія навіны