У Магілёўскім раёне 18 чалавек мелі кантакт са слінай шалёнага сабакі
- 29.09.2023, 19:13
Двух ён укусіў.
Двух чалавек сабака ўкусіў, 18 чалавек мелі кантакт са слінай хворай жывёліны (кармілі і гладзілі жывёлу), - распавяла лекар-эпідэміёлаг Магілёўскага аблЦГЭіГЗ Наталля Марозава.
Пацярпелых шпіталізавалі і прызначылі курс антырабічных прышчэпак. Паведамляецца, што за 8 месяцаў 2023 года ў відавой структуры жывёл, якія захварэлі на шаленства на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, найбольшая доля прыпадае на дзікіх жывёл — 65,8% (лісіцы − 55,5%, янотападобны сабака - 5,3%, воўк 2,6%, іншыя дзікія - 2,6%), на долю сельскагаспадарчых жывёл - 18,4%. На долю хатніх (сабакі і коткі) прыпадае 10,5%, бадзяжных жывёл - 5,3%.