УСУ паказалі бой пяхоты пад прыкрыццём Bradley і Leopard у Запарожскай вобласці
- 29.09.2023, 20:57
Відэафакт.
Украінскія вайскоўцы працягваюць весці актыўныя баявыя дзеянні на Мелітопальскім кірунку ў Запарожскай вобласці. З’явілася відэа бою.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на 47 асобную механізаваную брыгаду УСУ ў Telegram.
Вайскоўцы паказалі відэа, на якім украінская пяхота працуе пад надзейным прыкрыццём баявой машыны пяхоты Bradley і танка Leopard.
«Танкі падчас наступу не толькі эфектыўна знішчаюць варожую пяхоту і іх тэхніку, але і адыгрываюць псіхалагічную ролю», - распавядаюць байцы падраздзялення.