П'яныя магілёўцы ўчынілі бойку «сценка на сценку»
- 29.09.2023, 18:23
Мардабой трапіў на відэа.
У Магілёве ў адной альтанцы выпівалі дзве незнаёмыя паміж сабой кампаніі, піша звязаны з сілавікамі тэлеграм-канал.
Як гэта часта бывае, алкаголь стаў прычынай канфлікту - выйшлі «сценка на сценку».
Па выніку 19-гадовы хлопец аддубасіў 23-гадовага магілёўца так, што таму спатрэбілася меддапамога.
Мардабой спыніла міліцыя, выкліканая неабыякавымі гараджанамі. Распачатая крымінальная справа за хуліганства.