BE RU EN

УСУ знішчылі «Град», «Ураган», «Гіяцынт-Б» і лагістычны цэнтр войска РФ на Данбасе

  • 29.09.2023, 18:13

Відэафакт.

Аэравыведнікі Flight Club з 92-й АМБр з дапамогай беспілотнікаў «Шарк» выявілі ў Луганскай і Данецкай абласцях РСЗА БМ-21 «Град», БМ-27 «Ураган», гармату 2А36 «Гіяцынт-Б» і лагістычны цэнтр войска РФ і дапамаглі артылерыстам знішчыць гэтыя цэлі.

Як паведамляе Цэнзор.НЕТ, відэазапіс зладжанай працы ўкраінскіх воінаў апублікаваны ў сацсетках.

«На Данеччыне і Луганшчыне экіпажы Flight Club з 92-й асобнай штурмавой брыгады УСУ дзякуючы беспілотнікам «Шарк» змаглі выявіць і скарэктаваць агонь для знішчэння варожых рэактыўных сістэм залпавага агню БМ-21 «Град» і БМ-27 і лагістычны цэнтр расейскага войска», - гаворыцца ў каментары да відэа.

Ваш браузер не поддерживает HTML5-видео

SHARK - выведвальны беспілотны комплекс, створаны кампаніяй Ukrspecsystems для назірання і карэктавання агню. БПЛА абсталяваны высоканадзейным модулем сувязі, што дазваляе яму паглыбіцца ў тыл супраціўніка да 80 км ва ўмовах РЭБ.

Апошнія навіны