BE RU EN

Факел над горадам: на «Гродна Азоце» спынілася вытворчасць

  • 29.09.2023, 18:04

Спыненыя два цэхі.

«Праязджаў праз Путрышкі, адчуў, што пахне аміякам. Можа, вядома, што здарылася? – напісаў у рэдакцыю «АвтоГродно» чытач.

Прэс-служба «Гродна Азоту» паведамляе, што сёння, 29 верасня, для правядзення планавага прыпыначнага рамонту спыняць цэх «Аміяк-4» і цэх «Карбамід-3».

«Пры правядзенні спынення цэха «Аміяк-4» з мэтай утылізацыі гаручых рэчываў, якія ўваходзяць у склад тэхналагічнага газу, рэгламентам прадугледжанае яго спальванне на факельнай устаноўцы.

Пасля вызвалення ўсіх стадый вытворчасці ад гаручых газаў іх спальванне на факельнай устаноўцы спыняецца», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны