Дадатковы месяц лета заканчваецца?
- 29.09.2023, 16:50
Сіноптыкі папярэдзілі беларусаў пра істотнае пахаладанне.
Верасень працягнуў беларусам адчуванне лета. Сіноптыкі падлічылі, што ў Віцебску было ўсяго 6 дзён, калі максімальная тэмпература паветра апускалася ніжэй за +20°С, у Менску і Магілёве — 5, у Гомелі — 3, а ў Берасці і Гародні зафіксавалі толькі па адным такім дні.
Але ўжо ў выходныя надвор'е стане па-сапраўднаму восеньскім.
У суботу, 30 верасня, у Беларусі ўночы будзе пераважна без ападкаў, а ўжо раніцай і ўдзень на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Тэмпература ўночы складзе ад +5°С па паўднёвым усходзе да +16°С па захадзе. Днём паветра прагрэецца ад +16°С па паўночным захадзе да +26°С па паўднёвым усходзе.
У нядзелю, 1 кастрычніка, надыдзе пахаладанне. Уначы на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, днём месцамі таксама чакаюцца кароткачасовыя ападкі. Уначы тэмпература паветра складзе ад +4°С да +11°С, удзень - +13°С - 20°С.
З пачаткам кастрычніка тэмпературны фон панізіцца, але ўсё адно
яшчэ будзе ў асноўным на 1—4°С вышэйшым за кліматычную норму, абнадзейваюць сіноптыкі.