Крамлёўскія прапагандысты спрабавалі выдаць польскі горад Эльблонг за Калінінград
- 29.09.2023, 16:42
Але абняславіліся.
Расейскія прапагандысты чарговым разам абняславіліся сваімі апавяданнямі пра «росквіт» краіны-агрэсаркі. Тэлеканал «Расея 1» выпусціў цэлы сюжэт аб развіцці Калінінградскай вобласці, аднак замест Калінінграда паказаў польскі горад Эльблонг.
У рэпартажы распавялі, як рэгіён «квітнее», нягледзячы на санкцыі Захаду.
Аднак у сетцы звярнулі ўвагу, што на кадры расейскага канала трапіў горад Эльблонг у «загніваючай» Польшчы. Ім прапагандысты «ўпрыгожылі» апошнія секунды матэрыялу.