BE RU EN

Расейскія акупанты зладзілі «маскарад» пры спробе штурму

  • 29.09.2023, 16:02

Правакацыя не ўдалася.

Акупанты выкарыстоўваюць правакацыі не толькі на Чорным моры. На адным з кірункаў расейскія захопнікі спрабавалі атакаваць пазіцыі УСУ, маскуючыся ўкраінскімі сцягамі, распавёў камандзір асобнай групы ўкраінскай аэравыведкі з пазыўным "Мадзяр".

“Танкі чарвякоў штурмавалі пад жоўта-блакітным сцягам. Атрымалі нармальна”, - распавёў ён.

Паводле ягоных слоў, супраціўнік спрабаваў прарвацца на танках і баявых машынах пяхоты, аднак украінскія абаронцы перашкодзілі планам захопнікаў. Вайсковец ўдакладніў, што акупанты хацелі адваяваць страчаныя раней украінскія тэрыторыі.

“Хацелі нахабна нешта забраць”, - кажа “Мадзяр”. Паводле ягоных звестак, у выніку такой атакі прыкладна дзесяць варожых танкаў ператварыліся ў кансервы.

Выведчык апублікаваў відэа, на якім зафіксавана, як варожая тэхніка рухаецца па ўкраінскай зямлі. Бачна, як танкі страляюць “з колаў»”, ірвуцца наперад, але некаторыя з іх амаль адразу спыняюцца праз удары УСУ і ператвараюцца ў паходні. Нягледзячы на гэта, іншыя захопнікі працягваюць "атаку".

"Мадзяр" дзівіцца таму, куды рвуцца варожыя адзінкі і адзначае, што ў гэтым "прарыве" няма ніякага сэнсу.

Сярод апублікаваных эпізодаў гэтага варожага нападу - рух танка, на якім зверху сядзелі шэсць акупантаў. Мяркуючы з усяго, яго экіпаж у нейкі момант разумее недарэчнасць сваіх паводзін, разварочваецца і пачынае рухацца ў зваротным кірунку. Некалькі расейцаў бягуць, ён іх падбірае "на борт".

“Таксі пададзена, спакаваліся», - каментуе “Мадзяр”. З часам па гэтым танку адбываецца прылёт - расейская тэхніка ўзрываецца.

"Мадзяр" паказаў, як акупанты зладзілі "маскарад" - расейская тэхніка ішла, падняўшы жоўта-блакітныя сцягі.

Апошнія навіны