BE RU EN

Беларусы Варшавы ўшанавалі памяць Андрэя Зэльцара

  • 29.09.2023, 12:49

На акцыю прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек.

28 верасня каля амбасады Беларусі ў Варшаве адбылася акцыя памяці Андрэя Зэльцара, піша тэлеграм-канал "Баста!".

На акцыю прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек. Людзі запальвалі лампадкі і трымалі ў руках фота Андрэя.

Таксама на акцыі нагадалі пра ўдаву Зэльцара Марыю Успенскую, якую лукашысты перавялі ў РНПЦ псіхічнага здароўя "Навінкі".

Нагадаем, 28 верасня 2021 года ў Менску ў сваёй кватэры ў выніку перастрэлкі з аператыўнікамі КДБ загінуў супрацоўнік беларускай IT-кампаніі Андрэй Зэльцар.

Таксама памёр адзін з прадстаўнікоў спецслужбаў, якія ўварваліся ў кватэру, Дзмітрый Федасюк.

Апошнія навіны