BE RU EN

У Гомелі зладзілі правакацыю з партрэтамі Прыгожына і Уткіна

  • 29.09.2023, 12:24

Міліцыя не адрэагавала.

У Гомелі з'явіўся імправізаваны мемарыял «вагнераўцам» Прыгожыну і Уткіну, паведамляе «Еўрарадыё». Каля танка — помніка Вызваліцелям горада — нехта паставіў здымкі загінулых кіраўнікоў «Вагнера» і эмблему ПВК, і ўсклаў кветкі.

Усё гэта адбылося на плошчы Паўстання ў самым цэнтры Гомеля. Непадалёк стаіць будынак гомельскага цырка.

Раней такі мемарыял з'явіўся ў Менску на плошчы Перамогі. Прапагандыстаў ён вельмі перапалохаў: маўляў, не трэба змешваць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны з сучаснымі рэаліямі. І гэта правільна: фота Дзмітрыя Уткіна, рассквечнае нацысцкімі татуіроўкамі, найменей пасуе для беларускіх плошчаў.

Самі «вагнераўцы» паступова пакідаюць Беларусь. Магчыма, нехта з іх заехаў у Гомель па дарозе ў Расею. Яшчэ адзін варыянт - у горад над Сожам іх адправілі падвучыць мясцовых сілавікоў. Так ці інакш, цікава, ці ўзгаднілі яны гэтае сваё пікетаванне з мясцовымі ўладамі.

Апошнія навіны