«Сёння кент - заўтра мент»: беларуса затрымалі за відэа ў міліцэйскай форме
- 29.09.2023, 11:31
На што пакрыўдзіліся міліцыянеры?
Ціктокера затрымалі за відэа ў міліцэйскай форме, паведамляе «Еўрарадыё». 21-гадовы слесар з Менска надзеў кіцель і фуражку і апублікаваў у цікток відэа з тэкстам «Сёння кент - заўтра мент».
Неўзабаве яго знайшлі супрацоўнікі ўправы ўласнай бяспекі МУС Менска. Складана сказаць, што засмуціла іх больш: міліцэйская форма, подпіс ці тое, што публікацыя «суправаджалася песняй з лаянкай».
Затрыманага прымусілі на камеру папрасіць прабачэння за ролік з нібыта «негатыўным стаўленнем да супрацоўнікаў міліцыі». На яго склалі адміністрацыйны пратакол за нашэнне форменнага адзення супрацоўнікаў АУС асобай, якая не мае на гэта права. Хлопца могуць аштрафаваць на 20 базавых адзінак - 740 рублёў.