Беларусам прапанавалі звяртацца па медычную дапамогу да электрыкаў
- 29.09.2023, 11:06
Гэта як?
Выяўляецца, калі камусьці спатрэбілася экстранная дапамога, то звярнуцца можна не толькі да лекара, але і да кожнага электрыка, запэўнілі ў Белэнэрга.
У тэлеграм-канале кампаніі расказалі, што ўменнем надання першай дапамогі валодаюць усе, хто працуе ў энэргетыцы, а тыя, хто працуе з электраўстаноўкамі, яшчэ і рэгулярна здаюць іспыты на робатах-трэнажорах.
Напрыклад, на мінулых спаборніцтвах электрамантажнікі прадэманстравалі сваё ўменне праводзіць сэрцава-лёгачную рэанімацыю.