BE RU EN

Акупант на скрут галавы бяжыць у пералесак пасля нападу дрона на варожую БМП

  • 29.09.2023, 10:52

Аператар украінскага дрона-камікадзэ трапіў у БМП з двума акупантамі, якія сядзелі на панцыры.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, відэазапіс атакі ўкраінскага ваяра апублікаваны ў сацыяльных сетках. На запісе відаць, што машына загарэлася і спынілася. Адзін з акупантаў здалеў выжыць — на відэа ён вомегам бяжыць у пералесак ад падпаленай тэхнікі, пасля таго як выбухной хваляй яго скінула з панцыру.

«Два акупанты хацелі нацешыцца астатнімі сонечнымі днямі і для гэтага наважылі перасоўвацца зверху на панцыры. Аператар нашага дрона з групы М2, заўважыўшы гэта, наважыў дапамагчы захопнікам хутчэй папражыцца, зладзіўшы ім «турбасалярый», — адзначае ў паведамленні да відэа аўтар публікацыі.

Ваш браузер не поддерживает HTML5-видео

Апошнія навіны