Ва Украіне ліквідавалі акупанта, які пазаваў на фота з белымі пальчаткамі
- 29.09.2023, 10:27
Марыў пра «Кіеў за тры дні»?
Ва Украіне ліквідавалі расейскага акупанта Анатоля Яміева. У сеціве апублікавалі яго фота з белымі пальчаткамі за поясам.
Здымак пракаментаваў у Telegram-канале сузаснавальнік міжнароднай валанцёрскай супольнасці InformNapalm, OSINT-экспэрт Іраклі Камахідзэ. Ён адзначыў, што, магчыма, захопнік марыў аб «Кіеве за тры дні», паколькі пальчаткі - неабходны элемент святочнага адзення вайскоўцаў, іх надзяваюць на парады.
Даследчык пажартаваў, што больш дарэчна было б зрабіць фота з заткнутымі за рэмень белымі тэпцікамі.
Яміеў быў родам з горада Нефцякамск у Рэспубліцы Башкартастан. Са звестак расейскіх СМІ, акупант адправіўся на «канцэрт Кабзона» 27 верасня.